Triangles: 735k
Vertices: 367.5k
More model informationГіра гандлёвая, вагой 1 пуд, XVIII – 1-ая пал. XIX ст., Расійская імперыя. Васьмігранныя гіры выкарыстоўвалі ў Расійскай імперыі напрацягу XVIII ст., пакуль загадам Паўла I ад 1797 г. для гандлю не была ўведзена новая шарападобная форма гір. Васьмігранныя гіры працягвалі вырабляць да другой паловы XIX ст. Прадмет быў знойдзены падчас камандзіроўкі па Паазер’і супрацоўнікамі музея у вёсцы Газберг Ушацкага раёна ў 2017 г. Гірай былі падпёртыя дзверы хаты. Гаспадыня хаты паведаміла, што яе бабуля і яна сама выкарыстоўвала гіру ў якасці прэсу для квашання капусты. У наш час нехта пафарбаваў гіру “для прыгажосці”.
Comments